Саступіць месца сабаку (фотафакт)

|

У апошні час вясна не радуе сваім цяплом нашых грамадзян. Жыхары горада ў такое надвор’е імкнуцца сядзець дома. А што ж рабіць тым, хто пастаянна жыве на вуліцы?


Так, напрыклад, бяздомныя сабакі катаюцца па горадзе ў грамадскім транспарце.

 

 

У аўтобусах і тралейбусах можна не толькі паспаць і пагрэцца, але а таксама можна знайсці і новага гаспадара.

 

Як распавядае “Зялёны Партал Гродзеншчыны“, жывёлы, якія жывуць у гарадах, вельмі хутка эвалюцыянуюць.

 

Вось і бадзялыя сабакі Гродна пачалі асвойваць грамадскі транспарт, спадзеючыся выпрасіць у пасажыраў што-небудзь на ежу або дабрацца да смеццевых бакаў, якія стаяць у цэнтры горада.

 

Раней у грамадскі транспарт бяздомных жывёл не пускалі, ды і яны самі туды не iшлi.

 

Але ў апошні час прамысловыя раёны пачалі актыўна забудоўваць жылымі дамамі і гандлёвымі цэнтрамі, а рэстараны і кафэ, адходамі з якіх кормяцца сабакі, размешчаны ў цэнтры горада.

 

Калі летам жывёлы яшчэ могуць прабегчыся, то пры дрэнным надвор’і да месца кармлення дайсці праблематычна.

 

Вось і прыходзіцца чацвераногім асвойваць гарадскі транспарт.

 

А гэта выпадак, калі сабака, якi катаўся ў транспарце, адшуквалі валанцёры.