Сцюарды новыя, манеры старыя?

|

Сцюарды ў новай уніформе ахоўвалі парадак на стадыёне ў Гродне ў час нядаўняй гульні супраць БАТЭ.


У мінулым сезоне на першых матчах можна было ўбачыць вось такіх хлопчыкаў, як на здымку ніжэй.

 

У гэтым годзе кіраўніцтва стадыёна гэтак жа вырашыла пачынаць сезон са сцюардамі замест міліцыі на трыбунах.

 

На гульні з БАТЭ падтрымліваць парадак на трыбунах прыйшлі новыя добраахвотнікі (?) з незразумелымі шаўронамі.

 

Толькі пасля матчу пасля доўгіх пошукаў удалося высветліць, што сцюарды – гэта гродзенскія студэнты, якія прадстаўляюць розныя факультэты.

 

Але самае вялікае здзіўленне выклікаў шаўрон на плячы ў аднаго са сцюрдаў.

 

Як аказалася пазней, гэта быў герб юрыдычнага факультэта гродзенкага універсітэта.

 

Ужо пасля першага матчу пайшлі негатыўныя выказванні ў бок сцюардаў і супрацоўнікаў міліцыі. Распавядае адзін з заўзятараў:

 

– «Тыповае чарговае бы…ла, ніякай павагі да наведвальнікаў. Сэнс такога ставіць у сцюарды, калі на звычайную просьбу паказаць і расказаць, што я парушаю, той выклікае супрацоўніка АМАПУ?

 

Я стаяў наверсе ў 17 сектары, насупраць парэнчы. Уласна нікому не перашкаджаў. Прыйшла жанчына, якая правярае квіткі.

 

Яна мне сказала, што гэта не маё месца, і што я павінен пайсці ў іншае месца. Я праігнараваў просьбу, бо квіток быў набыты на 17сектар, але маё месца аказалася занятым. У выніку жанчына выклікала супрацоўнікаў.

 

Прыйшоў сцюард, які не прадставіўся, пачаў тыкаць і праганяць мяне з месца, дзе я стаяў. Ён нават не разабраўся ў сітуацыі і выклікаў супрацоўніка міліцыі, спасылаючыся на тое, што я “некіруемы”.

 

Прыйшоў супрацоўнік АМАПу, які таксама не прадставіўся, толькі паказаў сваю нашыўку.

 

У вынiку я быў выцягнуты ў падтрыбуннае памяшканне, дзе працягнуў размову з супрацоўнікам міліцыі.

 

Пасля хвіліннай размовы з імi я прыйшоў да высновы, што дадзенае хамскае стаўленне да наведвальнікаў стадыёна не пакіну проста так і паведамлю пра гэта ў нейкi інтэрнэт-партал. У выніку пасля я быў адпушчаны».

 

Свой адказ заўзятару, каментар якога мы прывялі вышэй, выказаў у сацыяльных сетках і студэнт-сцюард, пра якога была гаворка:

 

– “Пачну па парадку. Па-першае (буду на “Вы”, бо згодны, што ў гэтым я не меў рацыі, прыношу прабачэнні публічна), калі Ваша месца па квітку, які вы добрасумленна купілі, аказалася занятым, Вы можаце спакойна запатрабаваць яго вызваліць (у чым Вы сабе супярэчыце).

 

Па-другое, Вы стаялі не насупраць, а на самiм праходзе i не ведаю, якiя вы мелі зносіны да гэтага з кантралёрам, але тое, што мінакі абураліся – гэта факт.

 

У выніку я папрасіў Вас стаць у баку, дзе было шмат месца. Трэба было проста прайсці 5 крокаў у бок.

 

Па-трэцяе, тыя, хто стаялі побач з Вамі, знаходзіліся не на праходзе, а спакойна стаялі ў баку. І месца было шмат.

 

Словаў “Ты некіруемы” у маёй лексіцы ўжыта не было, не варта пераварочваць падзеі.

 

Выклік АМАПу – ініцыятыва кантралёра. Па-чацвёртае, супрацоўнікі АМАПу проста прапанавалі Вам адысці ў бок, на што Вы пагадзіліся і проста сышлі разам з імі. Што было далей, я не ведаю”.

 

Перад стартам новага футбольнага сезона была інфармацыя, што на стадыёне маецца такі супрацоўнік, які адказвае за ўсю ахову і міліцыю.

 

У выпадкі якіх-небудзь праблем трэба звяртацца менавіта да яго.

 

Ён “вырашае” ўсе праблемы.

 

А калі ж супрацоўнікі пачынаюць паводзіць сябе па-хамску, то заўзятар можа смела здымаць іх на камеру, бо кожны грамадзянін мае права здымаць супрацоўніка міліцыі, калі ён паводзіць сябе не належным чынам.