Выйшаў з хаты ў Гродна – праз тры гадзіны ў Балгарыі

|

Сума прыстойная, але заказваць квіткі трэба загадзя, бо палётная праграма з Гродна ў Бургас пачнецца з 6 чэрвеня. Самалёты будуць лятаць тры разы ў месяц, праз 10-11 дзён.

 

У Балгарыі больш за дзесяць розных марскіх курортаў. Але беларусы часцей за ўсё аддаюць перавагу “Сонечнаму Берага” і “Залатым пяскам”.

 

Пасажырскія перавозкі ўзяла на сябе “Белавія”. Адкрыццё падобнага авіярэйсу ініцыяваў адзін з найбуйнейшых тураператараў. Гэта абумоўлена тым, што балгарскi кірунак вельмі папулярны ў гарадзенцаў. Лятаць у Балгарыю будуць на Boing 737-300 умяшчальнасцю 148 пасажыраў. Такіх самалётаў у паветраным флоце “Белавія” дзевяць. Што тычыцца цэн, то яны будуць фармавацца перавозчыкам сумесна з тураператарам і ўключацца ў пакет турыстычных паслуг.

 

У гэтым годзе спраўдзілася мара шматлiкiх  гарадзенцаў: цяпер паляцець на адпачынак можна і з Гродна. І практычна з моманту з’яўлення гэтай прапановы на сайце тураператараў яна стала карыстацца вялікай папулярнасцю. Цяпер турысты маюць магчымасць апынуцца на сонечным пляжы практычна праз 2-3 гадзіны з таго моманту, як яны пакінулі сваю кватэру. Вылет з Гродна вельмі актуальны для сем’яў з маленькімі дзецьмі і для людзей сталага ўзросту, якім нават дарога да Мінска не заўсёды даецца проста.


Нягледзячы на ​​тое, што аэрапорт прылёту – Бургас, турысты могуць адправіцца на любы з курортаў Балгарыі. Цэннік залежыць ад месяца вылету, складу і тыпу харчавання. Напрыклад на чэрвень на двух дарослых на харчаванні усё ўключана ад 860 еўра, на склад два дарослыя плюс адно дзіця ад 1100 еўра на 11 начэй, – распавёў супрацоўнік крамы Гарачых пуцёвак у Гродне.

 

Таксама з 9 чэрвеня “Белавія” аднаўляе рэгулярныя рэйсы па маршруце Калінінград-Гродна-Калінінград. CRJ-200, які месціць 50 пасажыраў, будзе лятаць двойчы на тыдзень па аўторках і пятніцах. Вылет з Гродна ў 11.30. Працягласць палёту – 30 хвілін. Начальнік Гарадзенскага філіяла РУП па аэранавігацыйнаму абслугоўванню паветранага руху “Белаэранавігацыя” Анатоль Купрашэвіч падкрэслівае, што пры падарожжы ў Калінінград авіятранспартам не патрэбна шэнгенская віза, што значна спрашчае працэдуру афармлення праязных дакументаў.

 

     
 

Чытайце таксама:

 

Балгарыя – “няпэўная” краіна для турыста

Балгарыя – “няпэўная краіна”. Працяг

Варна. Найлепшы горад Балгарыі