Ці патрэбны гродзенцам сапраўдны спорт-бар?
Як кажуць спецыялісты, камандныя віды спорту трэба глядзець дружнай кампаніяй. Асаблівая атмасфера, падтрымка іншых заўзятараў, шум і выкрыкі, і, самае галоўнае – вялізная плазма з прамой трансляцыяй важнага матчу, якую ніхто не папросіць перапыніць з-за серыяла ці шоў – гэта мара многіх мужчын. На дадзены момант у Гродне ёсць толькі адзін бар, які пазіцыянуе сябе як спартовы. Гэта бар “Ліга”. Але, на жаль, дадзеная ўстанова ўсіх жадаючых размясціць у сябе не можа. І на сённяшні момант горад мае патрэбу ў сапраўдных спартыўных барах. Правільна арганізаваны бізнес спорт-бару можа стаць сапраўднай залатой жылай для уладальнікаў.
У спорт-бар можна адправіцца з сябрамі, каб пасядзець за куфлем піва, паесці рыбкі, пабалбатаць і паглядзець трансляцыі гульняў любімых каманд. Перамогу, ці паражэнне можна гэтак жа адзначыць у гэтай установе.
Віталь – фанат аднаго з футбольных клубаў, падзяліўся з «Тваім стылем» праблемамі цяперашняга становішча бараў у Гродне.
«Асабіста мяне не цікавіць праблема адсутнасці вялікага спорт-бара для ўсіх жадаючых. Мяне куды больш цікавіць праблема адсутнасці спорт-бара, у якім футбол будуць глядзець толькі заўзятары нашага футбольнага клуба (Манчэстар Юнайтэд).
У барах мы глядзім матчы з 2009 года. За гэты час мы змянілі ўжо тры ўстановы. Некалькі гадоў таму рэканструявалі бар на вул. Урублеўскага 45 і на дадзены момант гэта адзіная ўстанова, якая можа апраўдаць назву “спорт-бар”. Гэтае месца – прыстанак большасці футбольных фан-клубаў гораду. Аднымі з казыроў дадзенага бара з’яўляюцца адносна танны алкаголь і лаяльнае стаўленне уладальнікаў да заўзятараў. Нажаль, танны алкаголь прыцягвае не толькі заўзятараў, таму, бывае, там можна трапіць на людзей не з вельмі чыстай рэпутацыяй. Асабіста мне і маім паплечнікам не падабаецца інтэр’ер гэтай установы, не падабаецца кантынгент, не падабаюцца астатнія фан-клубы, якія яго насяляюць. Так што цалкам заканамерна частка нашага фан-клуба перайшла ў іншы бар, не пазіцыянуючы сябе як спартовы, аднак адпаведны якасці нашага руху. І такога тыпу бараў у горадзе не мала. Я ведаю, як мінімум, 3-4 і ў асноўным гэта новыя універсальныя бары, гатовыя прымаць футбольных заўзятараў па папярэдняму званку.
Але чаму інвестары да гэтага часу не ўклалі грошы ў адкрыццё вялікага спорт-бара ў Гродне? Па-першае, наведвальнікі такіх устаноў – ў асноўным, студэнты або маладыя спецыялісты з нізкімі заробкамі. Не кожны малады чалавек можа сабе дазволіць пакідаць у бары нават 100 тысяч за 1 прагляд матчу.
Па-другое, уладальнікі бара заўсёды будуць баяцца за маёмасць бара і яго рэпутацыю. Паверце мне, што бываюць розныя. Па-трэцяе, як мы з вамі ўжо зразумелі, тыповыя заўзятары цягнуцца за танным алкаголем, а гэта значыць, што заўсёды знойдуцца бары, якія транслююць матчы, з больш нізкім коштамі на гэты прадукт. г.зн. прысутнасць канкурэнцыі.
Але не абавязкова рабіць упор на студэнтаў, так як ёсць у нас у горадзе людзі старэйшага ўзросту, якія таксама хочуць выйсці ў добры спартыўны бар са сваімі аднадумцамі.
У сувязі з дадзенай праблемай Твой Стыль прапанаваў ключавыя прынцыпы для ў адкрыцця спорт-бару:
Для адкрыцця спорт-бара неабходна скласці разумны бізнес-план, а таксама паклапаціцца аб атрыманні ліцэнзіі на алкагольную прадукцыю і зарэгістраваць таварыства з абмежаванай адказнасцю.
Асаблівую ўвагу неабходна надаць пошуку памяшкання. Месцазнаходжанне ў гэтым выпадку не так важна, як унутраная атмасфера, якая ствараецца інтэр’ерам. Не абавязкова шукаць дарагіяплошчы ў шумных цэнтральных раёнах. Памяшканне павінна быць разлічана на 50 – 100 чалавекмінімум.
Футбольныя і хакейныя трансляцыі праходзяць кожны дзень. У перапынках паміж матчамі можна ўключаць спартыўныя каналы з навінамі або іншымі спаборніцтвамі.
Спорт-бар “Ліга” на адным з топавых матчаў.
Інтэр’ер спорт-бара
Усё ў інтэр’еры павінна адпавядаць спартыўнай тэматыцы. Галоўнай дэталлю спорт-бара з’яўляецца тэлевізар, таму лепш набыць плазменную панэль з вялікай дыяганаллю. Плазма размяшчаецца такім чынам, каб з кожнага месца быў добры кут агляду. На сценах у прыгожых строгіх рамках могуць вісець фота знакамітых футбалістаў, футбольных або хакейных каманд, лісты з аўтографамі і пажаданнямі ад спартсменаў. Можна размясціць футбольныя формы знакамітасцяў, мячы, шайбы. Мэбля павінна быць простай і чыстай.
Персанал
У спорт-бары афіцыянтамі выдатна глядзяцца як стройныя дзяўчыны ў касцюмах заўзятарак, так і рослыя хлопцы. Дарэчы, хлопцы без сарамлівасці ідуць працаваць у падобныя ўстановы.
Меню
У меню спорт-бара ўваходзяць лёгкія салаты, закускі, разнастайныя нарэзкі, сухарыкі, арэшкі, рыбка, сыр і іншыя смачнасці да піва. З напояў добрае разліўное піва некалькіх відаў, банкавая піўная прадукцыя і асвяжальныя халодныя напоі (хтосьці можа быць за рулём). У меню бара можна стылізаваць назвы салатаў і закусак у адпаведнасці з футбольнай тэматыкай, зрабіць выгодныя акцыі (гуртка піва ў падарунак і г.д.).
Каб ажыццявіць бізнес-ідэю з адкрыццём спорт-бара, патрэбен нядрэнны першапачатковы ўзнос. Лёгкіх грошай ад дадзенай бізнэс-ідэі не чакайце. Спартыўны бар акупіць выдаткі толькі праз паўтары-два гады пасля адкрыцця. Каб адкрываць спорт-бар, трэба самому шчыра любіць футбол. Тады праца ператворыцца ў радасць, бо самае галоўнае – займацца любімай справай.