Памёр Іосіф Папко

|

Апошнія гады жыцця Іосіф працаваў ўласным карэспандэнтам “Cоветской Белоруссии” па Гарадзеншчыне.

 

Да гэтага працаваў у “Гродзенскай праўдзе”, “Вечернем Гродно”, супрацоўнічаў з “Спортивной панорамой” і “Прессболом”.

 

Вядомасць Іосіфу Папко прынеслі таксама кнігі, прысвечаныя гісторыі спорта. У 1996 г. ён выдаў кнігу пра гісторыю гарадзенскага футбольнага “Нёмана”. З 2003 да 2011 г. Папко працаваў прэс-сакратаром у штабе гэтай каманды.

 

У 2003 г. з пад яго пяра выйшла кніга “Алімпійцы Гарадзеншчыны”.

 

Пахаванне Іосіфа адбудзецца а 13-й гадзіне 17 красавіка.

 

Рэдакцыя “Твайго стылю” выказвае спачуванні родным і блізкім Іосіфа Папко.