Дзень памяці ахвяраў Халакоста прайшоў у Гродне

|

Гэтая гераічная і адначасова трагічная падзея ўвайшло ў гісторыю, як сімвал яўрэйскага супраціву нямецкаму нацызму.

 

Тыя падзеі, прадэманстравалі ўсяму свету, што еўрапейскія яўрэі былі не толькі ахвярамі Халакоста, але і гераічнымі змагарамі супраць сваіх катаў.

 

Паўстанне пачалося 19 красавіка 1943года (па яўрэйскім календары – 27-га Нісана).

 

У Ізраілі гэты дзень – Нацыянальны дзень жалобы. Афіцыйная цырымонія праводзіцца ў Яд ва-Шэм (Мемарыяльным цэнтры Катастрофы ў Ерусаліме).

 

Раніцай у гэты дзень гучыць сірэна, падчас якой замірае ўся краіна і грамадзяне хвілінай маўчання аддаюць даніну памяці загінулым.

 

А ў Гродне ў гэты дзень не толькі прадстаўнікі яўрэйскай абшчыны, але прадстаўнікі іншых рэлігійных канфесій, а таксама мясцовыя жыхары, прайшліся па памятных месцах яўрэйскага народа.

 

 

“Марш жывых” прайшоў па вуліцах горада ўпершыню.

Мерапрыемства завяршылася ў сінагозе, дзе было расказана аб фундатарах, якія дапамагаюць аднаўленню храма, аб стварэнні музея, а гэтак жа пра ахвяраў Халакоста ў час вайны.

Прадстаўнікі яўрэйскай абшчыны ўспомнілі і пра хрысціян, якія ў час вайны не шкадуючы свайго жыцця хавалі яўрэяў у сваіх дамах.

 

Вечная ім памяць!

Фота Юрыя Яўменава