“Канцэрт Светлай Музыкі” адбудзецца ў гарадзенскай сінагозе

|

У выкананні музыкаў прагучаць  габрэйскія і аўтарскія псалмы, творы класічнай музыкі.

 

Цыкл канцэртаў у гарадзенскай сінагозе арганізаваны Іўдзейскай грамадой Гродна, кіраўніцтвам кампаній “ЗОВ” і аб’яднаннем габрэйска-хрысціянскага дыялогу “Шомер-Інтэрнэшнл”.

 

Канцэрты ў сінагозе ўжо далі гурт “Мастер” з Лепеля, вядомы беларускі бард Алесь Камоцкі.

 

А вось выступ вядомых беларускіх музыкаў Алеся Дзянісава і Аляксандра Памідорава з-за ціску з боку ўладаў быў адменены і адбыўся ў іншым месцы.

 

Канцэрт сям’і Ермаковічаў пачнецца а 16-й гадзіне 26 красавіка.

 

Вялікая Харальная сінагога ў Гродне знаходзіцца па адрасе вул. Вялікая Траецкая, 59а.