Кнігу Анатоля Федарука “Старинные усадьбы Гродненщины” прэзентуюць у Гродне

|

Выданне выйшла ў свет у лістападзе 2014 пры фінансавай падтрымцы музея “Замкавы комплекс “Мір”. Кніга змяшчае ілюстрацыі і звесткі аб сядзібах XVI – пачатку XX стст., якія знаходзіліся на тэрыторыі Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Воранаўскага, Гродзенскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага і Іўеўскага раёнаў Гродзенскай вобласці. На думку аўтара, дадзеная публікацыя можа стаць асновай для распрацоўкі турыстычных маршрутаў па тэрыторыі Гродзенскай вобласці.

 

У кнігах Анатоля Федарука адлюстраваны гісторыя старых сядзібаў, характарыстыка архітэктурных збудаванняў, паркаў, водных сістэм, звесткі пра шляхецкую культуру, мастацкія і фамільныя каштоўнасці, стыль жыцця ўладальнікаў сядзіб. Апісаны сучасны стан сядзібаў, важнасць іх захавання і новага функцыянальнага выкарыстання.

 

Анатоль Федарук – прафесар, доктар біялагічных навук, выкладчык Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка. Вывучэннем гісторыі архітэктуры, культуры старадаўніх сядзібаў Беларусі прафесар займаецца з 1967 года, з’яўляецца аўтарам кніг “Садово-парковое искусство Беларуси”, “Старинные усадьбы Минского края”, “Старинные усадьбы Берестейщины”.