Штогадовая гульня «Я гэтым горадам апекаваны» прайшла ў Гродне
Гульня ладзілася ў Гродне ўжо васемнаццаты раз.
Асноўная яе частка прайшла ў цэнтральнай частцы горада.
На працягу трох гадзін школьнікам трэба было прайсці каля 30 кантрольных кропак.
Гэта Стары і Новы замак, касцёлы горада, помнік на месцы Фары Вітаўта і многія іншыя гістарычныя месцы нашага горада.
За ўсю гісторыю гульні ўдзел у ёй узяла вялікая колькасць школьнікаў горада.
Многія з яе ўдзельнікаў зараз вядомыя гарадзенскія гісторыкі, настаўнікі, журналісты.
Фота Таццяны Каліневіч