Віктар Саяпін прадставіў сваю новую кнігу

|

Па словах аўтара, гісторыя гарадзенскага спорту з 1919 па 1939 года практычна не вывучана нашымі гісторыкамі.

 

– Шукаць матэрыялы таго часу было вельмі цяжка.

 

На пошукі інфармацыі было патрачана шмат гадоў, але гэта таго варта.

 

Цяпер мы можам бачыць тое, што ў нас атрымалася.

Вядома, без дапамогі іншых, не абышлося.

Вялікі ўклад у гэта выданне ўнесла Лідзія Рымарчук, якая перадала унікальную інфармацыю і здымкі свайго памерлага мужа Аляксандра Рымарчука.

 

Гэтак жа варта адзначыць і дапамогу гарадзенскага гісторыка Андрэя Чарнякевіча і многіх іншых, якія сваёй інфармацыяй дапамагалі новай кнізе.

 

Новая кніга Віктара Саяпіна расказвае, як у перыяд з 1919 да 1939 гг. закладваліся спартыўныя традыцыі нашага горада ў футболе, баскетболе, валейболе, лёгкай атлетыцы і іншых відах спорту.

 

Новае выданне змяшчае звыш 150 унікальных фотаздымкаў (многія з якіх публікуюцца ўпершыню) – спартсменаў, каманд, спартыўных узнагарод.

 

Віктар Саяпін не хавае, што ў бліжэйшыя гады выйдзе яшчэ адна кніга на спартыўную тэматыку, але гэта зусім іншая гісторыя.