У Гродне стартаваў Fans Cup
– На працягу ўжо пяці турніраў каманда арганізатараў працуе над тым, каб пры дапамозе турніру стварыць станоўчы вобраз футбольнага заўзятара -распавядае адзін з арганізатараў турніру Віктар Данільчык.
– Мы ствараем заўзятара новай фармацыі. Заўзятара, здольнага не кулакамі, а справай абараняць колеры свайго любімага клуба.
Гэтым турнірам мы хочам паказаць, што нашы хлопцы могуць быць арганізаванымі і дысцыплінаванымі.
Не так даўно некалькі фан-клубаў Гродна прынялі актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні футбольнага фестывалю для дзяцей Бэйбі Кап 2015, які праходзіў у 7-й гімназіі горада Гродна.
Адным з новаўвядзенняў пятага турніру Fan’s Cup, які ладзіцца пры падтрымцы Культурна-спартыўнай установы “Карпарацыя спорту”, стане клопат пра гарадзенскix дзяцей.
У межах турніру будуць праведзены мерапрыемствы для дзяцей рознага ўзросту і сацыяльнага статусу.
У першых матчах турніру ўжо здарылася сенсацыя – леташні чэмпіён – каманда “Манчэстэр Юнайтэд”, саступіла “Роме”.
Паназіраць за супрацьстаяннямі футбольных заўзятараў можна на стадыёне “Нёман” на пляцоўцы для хакея на траве.
Матчы праходзяць кожныя выходныя.