У Гродне на гiстарычных помнiках з’явіліся QR-коды

|

Цяпер турысты і жыхары Гродна змогуць больш даведацца пра гісторыю роднага горада і яго ваколіцах. Гэтай вясной у абласным цэнтры пачаў працаваць мабільны гід на шасці мовах. Каб атрымаць даведку, дастаткова мець смартфон і доступ у інтэрнэт.


QR-коды ўжо з’явіліся на Барыса-Глебскай (Каложскай) царкве, Вялікай харальнай сінагозе, кінатэатры “Чырвоная зорка”, пажарнай каланчы, на будынку палацава-паркавага комплексу “Свяцк”, а таксама іншых вядомых гістарычных аб’ектах горада і Гродзенскага раёна.

 

Усяго па сістэме “мабільны гід” у горадзе абсталявалі каля 30 аб’ектаў.

 

Калі сфатаграфаваць на мабільны тэлефон QR-код, праграма раскажа пра пазначаную славутасць, пакажа фота і відэа, а таксама парэкамендуе аб’екты паблізу па карце Google.

 

Інфармацыя даступная на шасці мовах: беларускай, рускай, польскай, літоўскай, англійскай і нямецкай.

 

“Мабільны гід” стварылі ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь.

 

Геаграфію QR-кодаў плануюць пашырыць, каб стварыць мультымедыйны праект не толькі ў Гродне, але і па ўсёй вобласці.

 

Дарэчы, першы у горадзе QR-код быў размешчаны на галоўным корпусе Гродзенскашга ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў 2011 годзе.

 

Гэта спасылка на QR-сайт універсітэта, дзе ёсць інфармацыя пра будынак, гісторыю ВНУ і яго навіны.

 

Крыніца: euroradio.fm