Прэцэдэнт створаны

|

Суд задаволіў іск гарадзенца Зміцера Вінчэўскага супраць гарадзенскага філіяла Velcom. Рашэнне суда можа справакаваць мноства падобных іскаў да кампаніі, паколькі прэцэдэнт створаны.


Падставай для прэтэнзій да кампаніі паслужыла акцыя “Завядзі мару!”. У выніку ў Зміцера Вінчэскага ўтварылася фінансавая запазычанасць, паколькі сотавы аператар не папярэджваў аб стане бягучага балансу і не адключаў гульцоў з мінусовым балансам ад сеткі.

 

Пройдучы шматлікія “унутраныя” інстанцыі і атрымаўшы ўсюды адмоўныя адказы, Зміцер Вінчэўскі звярнуўся ў суд. Патрабаванне было адно. Спагнаць з Velcom грошы за маральную шкоду, панесены ў сувязі з стратай даверу да кампаніі.

 

У матэрыяльным выразе страта даверу была ацэненая ісцом у 300 000 рублёў. Аднак суд пастанавіў спагнаць з Velcom толькі 80 000 і аплаціць судовыя выдаткі. Рашэнне суду яшчэ не ўступіла ў сілу.

Па інф. tut.by