Дзень працы і цвярозасці ў Гродне (фотарэпартаж)

| Без катэгорыі

З самага ранку 1 траўня ў парку працавала выстава «горад майстроў», дзе можна было знайсці ўсё што заўгодна.

 

У 11:00 на летняй сцэне ў парку прайшла ўрачыстая цырымонія ўшанавання лепшых кіраўнікоў, работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый горада Гродна.

 

У 11:40 кіраўніцтва горада на чале з са старшынямі гарвыканкаму і аблвыканкаму адкрывалі сезон фантанаў.

 

 

У гэты ж дзень у парку пачалі працаваць усе атракцыёны. Цэннік на іх не змяніўся. (Ад 15 да 40 тысяч, у залежнасці аб выбару каруселі).

 

А каля Швайцарскай даліны можна было сустрэць рэканструктараў сярэднявечча, якія дазвалялі не толькі патрымаць меч, але і пастраляць з лука.

 

У Пышках адбыўся «Прабег цвярозасці», а на танцпляцоўцы для пажылых людзей быў адкрыты сезон танцаў.

 

1 траўня ў Гродне адкрыўся штогадовы байк-фестываль, які будзе праходзіць з 1 па 2 мая ў трох кіламетрах ад Гродна, на тэрыторыі базы адпачынку «Купалінка».

 

Арганізатары абяцаюць насычаную праграму, сярод якой – выступ музычнага гурта «Трубяцкой».

 

Трэба ведаць: Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных 1 траўня адзначаюць больш чым у 140 краінах.

 

У незалежнай Беларусі свята працы было заснавана ўказам прэзідэнта ад 26 сакавіка 1998 года.

 

У свеце Дзень салідарнасці працоўных адзначаецца з канца XIX стагоддзя.

 

У яго аснове ляжаць падзеі 1 мая 1886 г., калі актывісты рабочага руху ЗША і Канады правялі серыю мітынгаў і дэманстрацый, патрабуючы ўвядзення васьмігадзіннага працоўнага дня.

 

Фота аўтара