У “Краме Ц” пройдзе сустрэча пра вайну 1812 года на Беларусі
У вайне з Напалеонам нашыя продкі не былі ні агрэсарамі, ні мэтай, але не здолелі пазбегнуць удзелу ў ёй – на абодвух баках. А ў сучасных французаў ёсць выраз “C’est la bérézina” – “Гэта Бярэзіна”, досыць жорскае выслоўе, якое значыць “поўны правал”. У нас лаюцца “каб табе пранцы!”, маючы на ўвазе сараматную хваробу.
Пра гэта і пра іншае можна будзе даведацца на сустрэчы, якая пачнецца ў 18.00 у “Краме Ц” (вул. Вялікая Траецкая, 16). Уваход: кава/чай.