У Гродне адзначаюць Дзень перамогі
На мітынгу прысутнічала кіраўніцтва горада, а гэтак жа прадстаўнiкi розных дзяржаўных структур.
На ўскладанне вянкоў прыехалі і футбалісты гарадзенскага “Нёмана”.
У 12:00 на стадыёне «Нёман» на святочнае мерапрыемства сабраліся ўсе студэнты універсітэта ім. Янкі Купалы.
Тут жа на стадыёне прайшло адкрыццё рэспубліканскага фестывалю «Старт пакаленняў».
У масавым спартыўным мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты, вучні школ горада, выхаванцы дзіцячых садкоў, педагогі ўстаноў адукацыі і трэнеры-выкладчыкі спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў, педагогі фізкультурна-спартыўных цэнтраў дзяцей і моладзі.
У агульную праграму фестывалю “Старт пакаленняў” уключаны спаборніцтвы па рытмічнай гімнастыцы, плаванні, лёгкай атлетыцы, стрытболе, камбінаваная сямейная эстафета, спаборніцтвы зборных каманд і г.д.
У канцы дня гарадзенцаў запрасілі на Савецкую плошчу для прагляду відэапраекцыі на тэму «Гэта наша Перамога». З дапамогай «машыны часу» жыхары горада змаглі прайсці па франтах вайны, паўдзельнічалі ва ўзяцці Рэйхстага.
Фота аўтара