ACAB на сцяне значыць “Усе каты прыгожыя”?
A.C.A.B. – абрэвіятура, якая часта выкарыстоўваецца як турэмная татуіроўка ў Вялікабрытаніі. Часцей за ўсё набівалі па адной літары на кожны палец рукі.
“ACAB” азначае “All Cops Are Bastards” або “All Coppers Are Bastards” (“Усе копы – вырадкі”) або, у залежнасці ад таго, хто пытаецца, “Always Carry A Bible” (“Заўсёды насі з сабой Біблію”).
Але якое значэнне гэтая абрэвіятура мае ў Гродна?
Адзін невядомы нам чалавек расшыфраваў яе так “All cats are beautiful” (“Усе каты прыгожыя”). Такі сэнс гэтага надпісу нам больш падабаецца. А так як усе любяць катоў, мы вырашылі зрабіць падборку фотаздымкаў самых прыгожых катоў горада Гродна, якіх мы сустрэлі на вуліцы. Бо яны і напраўду выдатныя!
Усім ACAB!
Фота Руслана Кулевіча