“Мова Нанова Гародня” запрашае пазнаёміцца з горадам
Музычным госцем сустрэчы, прысвечанай тэме горад, будзе вядомы гарадзенскі гурт “Вочы”.
Гурт “Вочы” быў адным з героеў нашага праекта “Музыка гарадзенскіх вуліц”.
На сцэне саліст гурта “Вочы” Юры Дубовік
Глядзіце таксама відэа з выступу гурта на Фестывалі нацыянальных культур.
Заняткі з удзелам гурта “Вочы” пачнуцца а 19-й гадзіне па адрасе вул. Будзёнага, 48а, пакой 63.
Уваход вольны.