“Тэатр Ч” пакажа гарадзенцам “Дзяды”
Усё гэта – у пастаноўцы, якую прадставіць гарадзенцам “Тэатр Ч”.
Дзеянне “Дзядоў” адбываецца ў Вільні.
Любоўная гісторыя Густава і Марылі, якая назаўжды застанецца ў памяці нашчадкаў, роўна як Рамэа і Джульеты, Сальвадора Далі і яго Галы, Дантэ і Беатрычэ.
Усё гэта востра запраўлена змовамі і мецяжамі.
Практычна поўная гістарычная дакладнасць: Міцкевіч, былы вязнем Базыльянскіх ў Вільні, выводзіць у творы сваіх сяброў-аднагодкаў, сапраўдных удзельнікаў падзей. Неверагодна прыгожая паэтычная мова і геніяльная гульня самых яркіх зорак беларускіх тэатраў.
align=”” width=”500″ height=”590″ >
У спектаклі задзейнічаныя лепшыя беларускія акцёры: Раман Падаляка, Святлана Анікей, Алена Сідарава, Аляксандр Шароў, Вольга Курэйчык, Андрэй Саўчанка, Дзмітрый Тумас, Іван Трус, Дзмітрый Есяневіч, Надзея Анцыповіч, Юлія Кадушкевіч, Генадзь Гаранскі, Таццяна Гуляева, Ірына Пяшкова, Алеся Самахавец.
Гарадзенцы, якія прыйдуць на “Дзядоў” змогуць па заслугах ацаніць працу літоўскай пастановачнай каманды, рэжысуру Рамуне Кудзманайтэ, музыку знакамітага кампазітара Фаўстаса Латэнаса, арыгінальную сцэнаграфію Марыюса Яцоўскіса.
Аўтарам сцэнічнай версіі “Дзядоў” з’яўляецца Максім Клімковіч. Пераклад з польскай мовы – Сяржук Мінскевіч. Прадзюсар – Андрэй Чорны.
Створаны ў 2013 г. “Тэатр Ч” вяртае таксама на беларускую сцэну пастаноўку «Матухна Кураж і яе дзеці», адну з самых знакавых п’ес нямецкага драматурга Бертольта Брэхта.
П’еса, напісаная напярэдадні Другой сусветнай вайны пра дзеянні падчас Трыццацігадовай вайны у Германіі (1618-1648), валодае асаблівай універсальнасцю і ўсё той жа актуальнасцю, як гады і стагоддзі таму.
І зноў «вайна за веру» апыняецца полем вялікай камерцыі, і зноў высокія чалавечыя ідэялы дасягаюцца самымі бесчалавечымі ўчынкамі.
І зноў вайна вядзе да нацыянальнай катастрофы, дзе няма і не можа быць пераможцаў…
Спектаклі “Тэатру Ч” у Гродне запланаваныя на 8-9 чэрвеня.