“Нёман” апусціўся на апошняе месца. Што зробiць кіраўніцтва?

За 7 праведзеных у сёлетнім чэмпіянаце матчаў “жоўта-зялёныя” здолелі набраць толькі два ачкі, забіць усяго два галы.

 

Пасля паразы з лікам 0-2 ад “Мінска”, якая здарылася 23 траўня, “Нёман ” апусціўся на апошняе месца ў турнірнай табліцы.

 

Нападнік “Мінска” Уладзімір Хвашчынскі (у белай кашульцы) аказаўся лепшым танцорам за гарадзенскіх абаронцаў, забіўшы два галы

 

– Нядрэнны матч сёння выдаўся. Асабліва да сярэдзіны першага тайма. Потым дазволілі суперніку стварыць некалькі небяспечных момантаў, адзін з якіх “Мінску” удалося заканамерна рэалізаваць.

 

Другі тайм наогул быў цікавым. А ўзяцце нашых варот не магу растлумачыць. Напэўна, гэта і паўплывала на нашы сілы, якія яшчэ былі, каб пераламаць ход сустрэчы і перамагчы.

 

Тое, што адбываецца з “Нёманам”, вядома, непрыемна. Усе мы перажываем. Паспрабую зрабіць усё магчымае, каб мы выправіліся. Розныя варыянты ёсць. У мяне ёсць прапанова, якае менавіта, не скажу. Першым аб гэтым павінны даведацца кіраўніцтва “Нёмана” – ад яго ўсё і дазнаецеся.

 

Патрэбны будуць рэзкія рашэнні – будзем рабіць – заявіў на прэс-канферэнцыі пасля матча Сяргей Саладоўнікаў.

 

Што прадпрыме галоўны трэнер “Нёмана” і кіраўніцтва клуба, мы ўбачым у бліжэйшым матчы, які пройдзе ў Гродне 30 траўня, калі ў госці прыедзе “Граніт” з Мікашэвічаў.

 

23 траўня. “Мінск” – “Нёман” 2-0

 

Фота fcminsk.by