Куды дзьме “Сонечны вецер”?
На выходных у Гродне можна было пагутарыць і пракансультавацца ў лепшых псіхолагаў горада. Усе, хто прыйшоў на фестываль, акунуліся ў атмасферу творчасці, супрацоўніцтва і духоўнасці.
Удзельнікі, ў асноўным школьнікі і студэнты аграрнага універсітэта, наведалі 27 майстар класаў. Пасля асноўнага мерапрыемства, якое праходзіла ў сярэдняй школе №8, удзельнікі адправіліся ў парк Жылібера, дзе іх чакаў арт-фэст, а таксама прадстаўленне тэатра АКМЕ.
Фестываль быў арганізаваны для ўсіх жыхароў горада розных узростаў. Былі арганізаваны заняткі для дзяцей з бацькамі, моладзі, сем’яў і студэнтаў.
Арганізатары фестывалю – Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне практычных псіхолагаў, цэнтр псіхалагічнай дапамогі “СоБытиЕ” і Школа Дабрабыту. Яны паставілі сабе за мэту дзякуючы фестывалю пазнаёміць людзей з псіхолагамі і паказаць, што ў дапамозе псіхолага няма нічога дрэннага.