Ніхто не клапаціўся пра веласіпедыстаў

|

У гістарычным цэнтры горада не ўсюды ёсць тратуары, вузкія праезды ледзь упісваюцца ў сучасныя нормы. Нават новыя дарогі, якія будуюцца зараз (але запраектаваныя раней), не разлічаныя на веласіпедыстаў. Тратуары для ровараў таксама не прыстасаваныя.

 

Зараз у Гродна ёсць толькі адна веласіпедная дарожка – да зоны адпачынку ў раёне возера Юбілейнае, яна размяшчаецца фактычна за горадам. Аднак сучасныя турыстычныя паслугі ўсё больш арыентаваныя на веласіпедыстаў. Так, інфармацыйна-турыстычны цэнтр, які адкрыўся нядаўна, прапануе паслугу праката ровараў. У горадзе з’явіліся першыя дзве паркоўкі для двухколавых транспартных сродкаў. У зоне Аўгустоўскага канала для арганізаваных груп велатурыстаў ужо ёсць магчымасць перасекчы беларуска-польскую мяжу.

 

З пачатку года ў Гродзенскай вобласці адбылося 35 ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў, у іх загінулі 12 чалавек і 25 атрымалі раненні. У найблізкі час ДАІ падрыхтуе ўладам горада прапановы па ўладкаванні веласіпедных дарожак і ўсталёўцы адпаведных знакаў дарожнага руху.

Па інф. БелТА

Фота prosto_free