У Гродне стала менш яшчэ на адзін гістарычны будынак
Фармальна будынак на адной з найстарэйшых вуліц горада не з’яўляўся гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Таму і адмысловай шыльды на ім не было. Пры гэтым, як кажуць гісторыкі, падобныя дамкі нават без выразнага архітэктурнага аздаблення маюць вялікае значэнне для старога горада, бо фармуюць шчыльнасць гістарычнай забудовы.
Так выглядаў будынак, фота 2007 года
Што будзе на месцы дамка сказаць пакуль цяжка, хоць актыўныя будаўнічыя працы і вядуцца штодня. Ніякага пашпарту аб’екта звонку пакуль ніхто не вывесіў.
Падобная ж таямнічая сітуацыя і з археалагічным наглядам, які мае ажыццяўляцца над усімі землянымі працамі ў старым цэнтры. Па неафіцыйнай інфармацыі, большасць археолагаў наўпрост паадмаўляліся гэтым займацца.
Падобна на тое, што тэндэнцыя, якая склалася за часамі губернатара Ўладзіміра Саўчанкі, не страціла актуальнасці. Кожны год горад пазбаўляецца некалькіх гістарычных будынкаў, а на іх месцы ўтвараюцца пусткі альбо ўсплываюць кампактныя офісныя навабуды ў 2-3 паверхі.
align=”” width=”515″ height=”337″ >
Будынак побач, як кажуць рабочыя, чапаць не будуць. Пакуль.
Фота Вольгі Мілавай і Янкі Лялевіча