Гісторыкі і краязнаўцы распавялі пра гарадзенскі тэатр і кіно

27 мая ў арт-галерэі “Крыга” прадставілі трэці нумар “Гарадзенскага гадавіка”, у якім распавядаецца пра гісторыю гарадзенскага тэатра і кіно. Аўтарамі чарговага выпуску сталі вядомыя гісторыкі і краязнаўцы Гродна.


У нумары знайшлі месца і гісторыі, звязаныя з зараджэннем кіно на гарадзенскай зямлі. Пра гэта пісалі гісторык Таццяна Касатая і краязнаўца Віктар Саяпін.

 

– Мне ўдалося пагутарыць з людзьмі, якія яшчэ ў польскi час хадзілі ў кіно. Жанчыны распавядалі, што яны вучыліся манерам і прыгажосці менавіта з дапамогай фільмаў. А фільмы паказвалі зусім розныя. Амерыканскія, французскія, польскія. Іншы сведка распавядаў, што, калі ў кіназале рвалася плёнка, людзі ламалі крэслы да таго моманту, пакуль не ўключаць фільм, – паведаміла Таццяна Касатая.

align=”” width=”515″ height=”386″ >

А вось Мечыславу Супрону зрабілі выключэнне: краязнаўца трохі адышоў ад тэмы і распавёў пра гарадзенскую ратушу.

– У першай палове 19 ст. гарадзенская ратуша мела зусім іншы выгляд, не той, які мы прывыклі бачыць на старых фотаздымках пач. 20 ст. Цікавы факт: пры царскай уладзе ратушу двойчы хацелі перабудаваць у залу для правядзення урачыстых сходаў і тэатралізаваных прадстаўленняў, але ў першым выпадку для рэалізацыі праекта не хапіла грошай, а другі раз перабудаваць ратушу перашкодзіла Першая сусветная вайна.

Спецыяльна для “Твайго стыля” больш падрабязна пра выпуск “Гарадзенскага гадавіка” распавёў Юры Гардзееў.

Наступны выпуск “Гарадзенскага гадавіка” будзе прысвечаны археалогіі.