Польскае консульства ў Гродне не будзе прымаць анкеты 22 чэрвеня

|

«Сапраўдным інфармуем, што ў сувязі з арганізацыйна-тэхнічнымі працамі, звязанымі з увядзеннем біяметрыі, 22 чэрвеня гэтага года заявы на атрыманне віз у консульстве Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску, а таксама ў Генеральных консульствах Рэспублікі Польшча ў Брэсце і Гродне прымацца не будуць» , – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы польскай амбасады ў Менску.