Праз год выгляд цыгарэт будзе выклікаць жах

|

Згодна з ім вытворцы будуць абавязаны друкаваць на ўпакоўках цыгарэт малюнкі, якія ілюструюць наступствы спажывання тытуню, паведаміла загадчыца аддзела грамадскага здароўя Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вольга Бартман на прэс-канферэнцыі ў Мінску 28 мая.

Папярэджанні пра шкоднасць курэння, удакладніла яна, будуць займаць на ўпакоўцы не менш за 50% з абодвух бакоў і складацца як з ілюстрацыі, так і папераджальнага надпісу.

Паводле інфармацыі БелаПАН, бібліятэка ілюстрацый, якія вытворцы тытуню змогуць выкарыстоўваць на ўпакоўках, была распрацавана ў Казахстане і ўзгоднена з міністэрствамі аховы здароўя краін МС.

Па новым рэгламенце, будзе забаронена пазначаць на ўпакоўках інфармацыю аб колькасці шкодных рэчываў у прадукцыі. «На ўпакоўках будзе напісана, што дадзены выраб ўтрымлівае канцэрагены, анкаген і нікацін, але без колькасці гэтых рэчываў. Гэтая мера прынята для таго, каб спажывец не думаў, што нейкія тытунёвыя вырабы з’яўляюцца менш шкоднымі для арганізма, чым іншыя», – патлумачыла Бартман.

Тытунёвыя кампаніі будуць таксама абавязаны прадастаўляць у органы аховы здароўя інфармацыю аб складзе тытунёвых вырабаў.

Па словах Бартман, патрабаванні рэгламенту будуць тычыцца не толькі цыгарэт, вырабленых у краінах ЕАЭС, але і прывезеных з трэціх дзяржаў. Тытунёвым кампаніям будзе прадастаўлены пераходны перыяд, на працягу якога можна будзе выпускаць старыя упакоўкі і пасля ўступлення ў сілу тэхрэгламенту.