Гарадзенец у 32-гі раз спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

|

Хуткую дапамогу выклікалі супрацоўнікі міліцыі. Па словах медакаў, мужчыне пашанцавала – нож не закрануў артэрыю, гартань і шчытавідку, хоць і ўвайшоў даволі глыбока. Мужчыну ўдалося выратаваць. Па словах пацярпелага, яму проста надакучыла жыць.

 

Як аказалася, гэта ўжо не першая спроба мужчыны здзейсніць суіцыд.

Паводле інфармацыі «Вечернего Гродно», 40-гадовы мужчына грузінскай знешнасці – знакамітая ў медыцынскіх колах асоба. У гэтым годзе работнікі «хуткай» выязджалі да яго ўжо 32 разы (у сярэднім часцей, чым раз на пяць дзён). Прычыны для выкліку былі ўвесь час розныя. Ёсць верагоднасць, што пацярпелы пакутуе ад наркатычнай залежнасці.