Гісторыя ад першай асобы: гарадзенка Ірына Новік перамагла ў конкурсе відэаінтэрв’ю “Памяць народа”
Сустрэча ўдзельнікаў і віншаванне пераможцаў конкурса адбыліся 27 мая ў Мінску, у памяшканні Студэнцкага этнаграфічнага таварыства.
Гісторыя – гэта не толькі школьны падручнік, фармалізаваныя афіцыйныя звесткі і лічбы. Вусныя успаміны, гісторыя, расказаная ад першай асобы, суб’ектыўныя стаўленні і ўражанні сведкаў часу таксама з’яўляюцца важнай крыніцай гістарычнай інфармацыі, упэўнены арганізатары конкурса. Да таго ж, збор вусных успамінаў дапамагае нанова наладзіць парушаныя сувязі паміж пакаленнямі ў нашым грамадзстве. Гісторыю народа можна вывучаць у тым ліку праз гісторыю ўласнай сям’і.
Па ўмовах конкурса, 1 і 3 месцы прызначаліся экспертнай групай, а ўладальніка 2 месца вызначала народнае галасаванне.
Усяго да ўдзелу ў конкурсе было даслана 20 прац. Найбольшую колькасць праглядаў і падабаек і, адпаведна, другое месца атрымаў ролік Любові Ісачанка, трэцяе месца атрымала інтэрв’ю Алена Шацько. Першае песца экспертная група аддала працы гарадзенкі Ірыны Новік.