«Радзіма» супраць абортаў
Асноўная мэта акцыі – прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы абортаў у нашай краіне.
Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі паведамiў, што ў 2014 годзе на 100 родаў у Беларусі даводзілася 25,3 абортаў, а ў 2013 – 26,6 перапыненняў цяжарнасці.
Гэта значыць, што колькасць абортаў у краіне пачынае зніжацца.
На Гарадзеншчыне на 100 родаў прыпадае 21,8 абортаў.
Самая высокая колькасць перапыненняў цяжарнасці ў Мінску – 27,3 абортаў.
Усяго ж у мінулым годзе ў Беларусі было праведзена 29.797 абортаў, у той час як у 2013 годзе іх колькасць склала 31.206.
У цяперашні час на 1000 беларусак фертыльнага ўзросту ва ўзросце ад 15 да 49 гадоў прыходзіцца 12,9 абортаў (у 2013 годзе – 13,3).
Фота аўтара