Дзень абароны дзяцей адзначаюць у Гродне
Сотні хлопчыкаў і дзяўчынак ўрачыста прайшліся па цэнтральных вуліцах Гродна. Калона, якая суправаждалася аркестрам, завяршыла марш у парку ім. Жылібера. Менавіта там да самага вечара і пройдуць урачыстыя мерапрыемствы.
Арганізатары зладзілі для дзяцей канцэрт і мноства розных гульнявых пляцовак. Весяляцца не толькі дзеці, але і іх бацькі.