Фестываль кіно і музыкі “Кинемо” другі раз пройдзе ў Гродне
У праграме гэтага году дзве амерыканскія стужкі Бастэра Кітана 1920-х гадоў “Навігатар” і “Асобы знак”, фільм Чарлі Чапліна “Імігрант” 1917 года, адзін з самых вядомых фільмаў у гісторыі кіно “Падарожжа на месяц” Жоржа Мэльеса 1902 года, а таксама авангарднае савецкае кіно Міхаіла Каўфмана (брата геніяльнага Дзігі Вертава) “Вясной”, у якім можна пабачыць Кіеў 20-х гадоў.
Глядзі дакладны расклад паказаў фестывалю “Кинемо” ў Гродне
Жывую музыку да фільмаў выканаюць піяністка Тамара Серыкава (Беларусь-Нямеччына), мультыінструменталіст і імправізатар Віктар Сямашка (Мінск), ню-джазавы гурт Pafnutiy’s Dreams (Мінск), дуэт Вольгі Падгайскай і Віталя Эпава (Мінск), а таксама дыджэй Шмольц (Гродна).
Глядзіце рэпартажы з мінулагодняга “Кинемо”
Фестываль “Кінемо” ў Гродне адкрыўся выступам “Расы Мечтателей” (фота + відэа)
“Кинемо” ў Гродне: Дождж не перашкодзіў “Марам Пафнуція” злятаць у космас
Усе паказы будуць пачынацца ў 22.00. Колькасць білетаў абмежаваная.