У гарадзенскім заапарку пасяліўся Раджа

|

Цяпер у пумы Глашы з гарадзенскага заапарку з’явіўся кавалер: на мінулым тыдні ў заапарк з горада Гусь-Хрустальны (Расія) прыехаў 6-гадовы самец Раджа.


Раджу пасялілі ва ўнутраным памяшканні павільёна “Буйныя драпежнікі” і некалькі дзён не выпускалі на вуліцу, каб жывёла паспела адаптавацца да новага месца жыхарства, пахаў, гукаў, персаналу.

 

1 чэрвеня Раджа ўпершыню выйшаў на невялікі шпацыр па вальеры.

З самачкай Глашай ён яшчэ не знаёмы. Справа ў тым, што ў прыродзе пумы, у адрозненне ад львоў, адзіночкі і сем’ямі не жывуць. Таму і ў заапарку жыць гэтыя кошкі будуць у асобных частках, а ўмовы для сумеснага пражывання ім будуць прадастаўляцца толькі на перыяд размнажэння.

 

Паводле grodnozoo.by