У Гродне зайгралі на аргане трох гістарычных эпох
Арган гэтай музычнай установы унікальны тым, што гэта сучасны лічбавы інструмент, у які закладзеныя праграмы гучання васьмі самых знакамітых арганаў свету.
У праграме, якую прадставіў гарадзенцам прафесар Геферт, прагучалі тры з іх – нідэрландскі барочны, пражскі сімфанічны і французкі рамантычны арганы.
Прафесар Іаганэс Геферт – адзін з выбітнейшых арганістаў Еўропы з энцыклапедычнымі ведамі і багатым рэпертуарам. Ён гастраляваў у многіх краінах Еўропы, а таксама ў Японіі, ЗША, Індыі, Паўднёвай Амерыцы.
У Беларусі майстар выступаў у залах Белдзяржфілармоніі, Полацкага Сафійскага сабора, Віцебскай абласной філармоніі. У Гродна арганіст выступаў упершыню.
Да увагі слухачоў былі прадстаўлены творы К.Готліба Нэфэ, І.-С. Баха, Ф. Мендэльсона Бартольді, Луі В’ерна і інш.