“Твой стыль” плыве. А вы?
Для таго, каб паўдзельнічаць у заплывах, трэба прыдумаць і змайстраваць сваімі сіламі арыгінальны плывучы сродак і аформіць сваё “судна” тэматычна. Напрыклад, як старажытны карабель або пірацкую лодку, а можна і тэматычны плыт.
“Твой стыль” не застаецца ў баку і таксама плануе прыняць удзел у заплыве. Наш журналіст Руслан Кулевіч ўжо распрацоўвае сур’ёзны праект.
– Для таго кааб быць у лідэрах, мы павінны аб’яднаць намаганні і даказаць, што мы лепшыя не толькі ў інтэрнэце, але і на вадзе. Мы чакаем вашыя крэатыўныя ідэі, – распавёў Руслан.
І яшчэ адно цікавае мерапрыемства пройдзе ў жніўні ў нашым горадзе. Футбол у гразі – забаўка дастаткова папулярная ў многіх краінах, відовішча не толькі спартовае, але і вясёлае. Так што “Твой стыль” будзе збіраць каманду з рэдакцыі і чытачоў. Падрабязнасці будуць пазней. Сачыце за нашымі навінамі.