Трэба пачынаць з сябе: гарадзенцы – пра ахову навакольнага асяроддзя

Гэтая дата была абраная невыпадкова, бо менавіта ў гэты дзень на Стакгольмскай канферэнцыі была прынята адпаведная рэзалюцыя. Паводле дадзенага дакумента, кожны чалавек у прыватнасці і дзяржава ў цэлым павінны спрыяць бесперапыннаму працэсу абароны і аховы навакольнага асяроддзя ад згубных уздзеянняў. “Твой стыль” вырашыў даведацца ў гарадзенцаў, як яны ахоўваюць навакольнае асяроддзе.

 

Аляксандр

– Я лічу, што, клапоцячыся аб чысціні навакольнага асяроддзя, у першую чаргу пачынаць трэба з сябе. Батарэйкі я выкідваю ў спецыяльны кантэйнер, дома пластыкавыя бутэлькі таксама аддзяляю ад асноўнага смецця. Але не заўсёды гэта атрымліваецца, паколькі не ўсюды ёсць кантэйнеры для паасобнага збору смецця. Але яны ўжо пачынаюць з’яўляцца, а значыць, справа зрушылася з мёртвай кропкі. Галоўнае, каб людзі разумелі гэта.

 

Таццяна

– Я заўсёды падтрымываю чысціню навакольнага асяроддзя. Таму часта прымаю ўдзелу ў розных суботніках. Натуральна, сама не насмечваю, але асуджаю за гэта іншых, робячы ім заўвагі. Што тычыцца адпачынку дзе-небудзь на прыродзе, то пасля яго завяршэння заўсёды прыбіраю ўсё смецце і выкідваю ў спецыяльна адведзеныя месцы. Калі такіх няма, забіраю з сабой.

 

Уладзіслаў

Па-першае, стараюся не смеціць і не забруджваць свой горад. Па-другое, спрабую выкарыстоўваць як мага менш паперы, каб захаваць як мага больш дрэваў. Па-трэцяе, езджу на ровары, каб не забруджваць экалогію, так як гэта адбываецца падчас язды на аўтамабілі. Яшчэ імкнуся ўдзельнічаць у суботніках.

 

Аляксей

– У ахове навакольнага асяроддзя я прымаю, хай і маленькi, але непасрэдны ўдзел. А шмат і не трэба: захоўваць чысціню і патрабаваць гэтага ад навакольных. Ніколі не кіну смецце міма скрыні, любы пікнік сканчаецца уборкай за сабой і “сваім братам”. І наогул – любыя змены трэба пачынаць з сябе. Вось такі мікра-ўклад у гіганцкую праблему.

 

Яўген

–  Нашу цудоўную прыроду трэба берагчы. Я стараюся перасоўвацца па горадзе на ровары.  Асобна збіраю смецце, таксама прымаю ўдзел у экалагічных акцыях. Апошняя была сумесна з vogs.by ў рамках акцыі “Зробім”! А так лічу, намаганняў аднаго асобна ўзятага чалавека недастаткова. Усе тыя прадпрыемствы, якія робяць выкіды ў атмасферу, машыны і аўтобусы з выхлапнымі газамі – вось галоўныя шкоднікі навакольнага асяроддзя. Але імі таксама кіруе чалавек. Уся справа ў нас і ў тэхналогіях. Таму варта задумацца, калi часам ідзеш па вуліцы і адчуваеш пах серавадароду (пах пратухлых яек). Значыць, вецер з Азоту падзьмуў.

 

Аляксандр

– Я ахоўваю навакольнае асяроддзе тым, што я не раскідваю смецце, пластыкавыя, шкляныя банкі ад піва дзе прыйдзецца, а выкідваю іх у спецыяльныя кантэйнеры шкло-метал-пластык. Яшчэ я стараюся радзей ездзіць на аўтамабілі, тым самым таксама як бы ахоўваю навакольнае асяроддзе. У дадатак да ўсяго, у мяне на фірме мы пасадзілі мноства раслін і дрэў.

Дзмiтрый

– Навакольнае асяроддзе можна ўспрымаць па рознаму. У вузкім сэнсе – гэта тое, што акружае цябе, а, значыць, і залежыць ад цябе. Тут прасцей. Не насмечвай, прыбірай за сабой або проста рабі згодна з народнай прыказкай: не плюй у калодзеж, спатрэбіцца вады напіцца. У шырокім сэнсе навакольнае асяроддзе – гэта ўся прырода на зямлі і пад зямлёй – і вада, і паветра. Што тут можа зрабіць маленькі чалавек, калі ён не прымае глабальных рашэнняў, як, напрыклад асушэнне балот, будаўніцтва АЭС або паварот рэк. Але кожны з нас можа падтрымаць сваім голасам любую экалагічную петыцыю. Мне ж давялося дапамагаць жыхарам адной вёсцы, каля якой збіраліся пабудаваць хімічны завод. Блага, там дамагліся ўстаноўкі ачышчальных збудаванняў.