Гарадзенскі гандбол адмовіўся ад Еўропы

|

У сёлетнім чэмпіянаце краіны мужчынскі “Кронан” заняў высокае для сябе 4-е месца, а “Гараднічанка” стала 3-й.

 

Такія вынікі дазвалялі абедзьвюм камандам заявіцца ад нашай краіны на ўдзел у еўракубках.

 

“Гараднічанка” у апошнія гады ўдзельнічала ў іх рэгулярна, а ў “Кронана” быў шанс упершыню праверыць сябе ў матчах з супернікамі з іншых краін.

 

Аднак, як паведамляе “Прессбол”, у гэтым годзе грошай на ўдзел у еўракубках кіраўніцтва абедзьвюх каманд не знайшло.