Вядомы беларускі футбаліст Андрэй Хачатуран пакінуў гарадзенскі “Нёман”

|

Упершыню паўабаронца надзеў футболку гарадзенскага клуба ў сакавіку 2014 года. У мінулым сезоне з-за траўмы ў матчы 13-га тура супраць мiнскага “Дынама” Андрэй правёў за жоўта-зялёных трынаццаць матчаў чэмпіянату і забіў адзін мяч. А ў цяперашнім чэмпіянаце паўабаронца згуляў сем гульняў.

 

Як піша прэс-служба “Нёмана”, кіраўніцтва жоўта-зялёных вяло з агентам Хачатурана цяжкія перамовы аб працягу паўабаронцам кар’еры ў гарадзенскім клубе. Аднак сёння Андрэй адмовіўся працягваць кантракт і развітаўся з камандай.

Такім чынам, “Нёман” застаўся без свайго лепшага гульца. Паглядзім, ці здолее кіраўніцтва “Нёмана” знайсці замену дасведчанаму паўабаронцу. Ёсць Савіцкі, ці пацягне ён гульню ў цэнтры поля, пакуль не вядома.

Таксама сёння стала вядома, што ў “Нёман” на прагляд прыбыў украінскі паўабаронца Уладзіслаў Сотнік, які раней выступаў у юнацкай камандзе “Дынама” Кіеў.

I яшчэ адна навіна са штаба жоўта-зялёных: сёння стаў вядомы супернік гарадзенцаў на стадыі 1/16 ў Кубку Беларусі. Падапечныя Сяргея Саладоўнікава правядуць два матчы з камандай “Рэчыца-2014”.