Лепшыя гарадзенскія выпускнікі атрымалі медалі на набярэжнай Нёмана
Гэты год не стаў выключэннем: 12 чэрвеня з рук старшыні Гродзенскага гарвыканкама Мечыслава Гоя, а таксама кіраўнікоў абедзвюх адміністрацый горада атрымалі атэстаты і медалі 117 выпускнікоў. А гэта 5 срэбных і 112 залатых медалёў. Варта адзначыць, што гэта больш, чым у мінулым годзе, але і выпускнікоў таксама ў гэтым годзе больш.
Цырымонія ўручэння медалёў стала прыгожай традыцыяй для нашага горада. Традыцыйна месцам правядзення была абраная пляцоўка ля фантана Дружбы народаў, размешчаная на беразе Нёмана, каля інстытута правазнаўства.