Горад у здымках: 12 чэрвеня 2015
12 чэрвеня па ўсёй краіне праходзяць выпускныя вечары, у тым ліку і ў Гродне. У нашым горадзе скончылі ўстановы сярэдняй адукацыі 1810 школьнікаў. Усяго па вобласці 6270 адзінаццацікласнікаў.
Ахоўваюць выпускнікоў у гэты дзень супрацоўнікі міліцыі і спецыяльны атрад дружыннікаў з юрыдычнага факультэта.
Акрамя гэтага, жыццё ў горадзе па-летняму бурліць. Хлопчыкі ў цэнтры бегаюць і пытаюцца прадаць газеты, у парках фатаграфуюцца маладыя, а дзяўчаты з-за спякоты апранаюць радыкальна кароткія спаднічкі і шорты.
Гэтак жа на Нёмане пачалася чыстка дна ракі, але больш падрабязна пра гэта даведаецеся ў хуткім часе на нашым сайце.