Дзень донара крыві адзначылі флэшмобам у цэнтры Гродна
Актывiсты раздалі мінакам вялікую колькасць буклетаў і паветраных шарыкаў.
Святкуюць гэта свята менавіта 14 чэрвеня, бо ў гэты дзень у 1868 нарадзіўся знакаміты вучоны, аўстрыйскі лекар-імунолаг Карл Ландштэйнер. У 1930 годзе за заслугі перад медыцынай ён быў ганараваны Нобелеўскай прэміяй, паколькі менавіта яму належыць такое важнае адкрыццё як падзел на групы крыві ў чалавека, а гэта, па сутнасці, стала прарывам у галіне медыцыны, паколькі дазволіла без рызыкі для жыцця ажыццяўляць пераліванне крыві.