Гарадзенскі рыбак: Вада ў Нёмане стала чысцей

|

Гарадзенскі будаўнік і аматар штодзённай рыбалкі Яўген вось ужо на працягу 10 гадоў рыбачыць і адмаўляцца ад свайго хобі не збіраецца, хоць і атрымлівае прыстойную зарплату.

 

– Бывае, прыходжу да працы i пасля яе. Я лічу, галоўнае – жаданне, без рыбы ніколi не застаюся. Трапляецца ў асноўным лешч, плотка, вусач і нават самы.

 

Рыбак адзначае, што за апошнія сем гадоў вада ў Нёмане стала чысцей. Усё з-за таго, што адкідаў ў раку стала значна менш. Асноўнай крыніцай забруджвання быў гарадзенскі піўзавод.

 

Рыбачыць Яўген у цэнтры горада – да хаты блізка і канкурэнцыі менш.