Справы “Нёмана” перад гульнёй з “Нафтанам”

У 9 туры падапечныя Сяргея Саладоўнікава будуць прымаць наваполацкі “Нафтан”, які з 16 ачкамі размясціўся на трэцяй пазіцыі ў турнірнай табліцы.

 

Да матчу з паўночнікамі гарадзенцы падышлі не ў лепшым складзе. У першую чаргу, “Нёман” страціў аднаго са сваіх лідэраў Андрэя Хачатурана, які так і не стаў працягваць кантракт з гарадзенскім клубам.

 

Гэтак жа да 10 ліпеня не згуляе за “Нёман” і Павел Савіцкі. Як распавялі ў клубе, гарадзенец быў заяўлены з пачаткам сезона ў Польскім чэмпіянаце і зараз прыходзіцца чакаць трансфернае акно, каб заявіць Паўла за каманду.

 

У клубным лазарэце ўсё яшчэ знаходзяцца Мацвееў, Лісіца і Анюкевiч, якія ў бліжэйшы час яшчэ не дапамогуць камандзе.

 

 Матч 9 тура супраць “Нафтана” адбудзецца на цэнтральным полі ЦСК “Нёман”, пачатак сустрэчы ў 18:30.