Аляксей Лягчылiн прынёс перамогу “Нёману” над “Нафтанам” (дадалося відэа)

Мабыць, засумавалі гарадзенцы па футболе, таму ў будні дзень прыйшлі паглядзець на родную каманду ў вялікай колькасці. І варта адзначыць – недарма: падапечныя Сяргея Саладоўнікава атрымалі другую перамогу да шэрагу на сваім стадыёне.

 

Усё пачыналася не як звычайна! Футбалісты “Нёмана” як кантралявалі мяч з самага пачатку, так і трымаліся лідэрамі да канца гульні.

 

Без Хачатурана і Савіцкага жоўта-зялёныя паказалі, што таксама могуць гуляць і перамагаць.

Лягчылiн, Бомбель, Крывабок і Бебе сёння стварылі столькі момантаў каля брамы “Нафтана”, што гэты паказчык перасягне ўсе папярэднія матчы. У аднаго Бомбеля было некалькі 100%-ных момантаў. У першым тайме Артур трапіў у перакладзiну, а ў другім – у штангу. 

 

Бебе сёння цалкам замяніў Хачатурана, і ў канцы матчу, калі яго мянялі, гледачы апладзіравалі стоячы.

Ну і герой сустрэчы – Аляксей Лягчылiн, які выціснуў максімум са сваіх момантаў, ды і яшчэ зарабіў пенальці, які рэалізаваў Крывабок.

 

А вось ужо ў канцы матчу гарадзенцы расслабіліся і прапусцілі непатрэбны гол.

Выніковы лiк сустрэчы – 3:1 на карысць “Нёмана”.