Беларусь – на 4 месцы ў дзясятке эканомік свету з самым нізкім тэмпам росту

|

Пра гэта паведамляе партал Business Insider са спасылкай на дадзеныя Сусветнага банка.

 

Беларусь апынулася на чацвёртым месцы ў антырэйтынгу эканомік свету. Эксперты Сусветнага банку чакаюць, што ў 2015 годзе ВУП Беларусі ўпадзе на 3,5%, а ў 2016 – на 1%. Аналітыкі звязваюць падзенне беларускай эканомікі з яе высокай інтэграцыяй у расійскую эканоміку.

Лідэрам жа “антырэйтынгу” стала Украіна. Паводле прагнозаў Сусветнага банка і ЦРУ, у 2015 годзе ВУП Украіны абваліцца на 7,5%, у 2016 годзе вернецца да росту на ўзроўні 2%. Ключавыя прычыны падзення ўкраінскай эканомікі – гэта канфлікт на Данбасе, карупцыя і недастатковасць рэформаў.

На другім месцы апынулася Венесуэла, чый ВУП у 2015 годзе абваліцца на 5,1%, пры гэтым падзенне працягнецца і ў 2016 годзе, склаўшы 1%. Эканамічны крызіс у Венесуэле абумоўлены рэзкім падзеннем коштаў на нафту, якая складае 96% экспарту дзяржавы.

На трэцім месцы Лівія, ВУП якой па выніках 2014 года ўпаў на 24% з-за ісламскай рэвалюцыі. Паводле прагнозаў Сусветнага банка, у 2015 годзе эканоміка Лівіі прадэманструе нязначны рост на ўзроўні 0,5%, а ў 2016 годзе – вырасце на 15%.

Топ-5 замыкае эканоміка Сэнт-Люсіі, якая моцна залежыць ад турыстычнай галіны. У 2015 годзе ВУП астраўной дзяржавы ўпадзе на 0,6%, а ў 2016 годзе вернецца да росту на 0,8% ВУП.

Расійская эканоміка займае шостае месца ў антырэйтынгу эканомік свету з самым нізкім тэмпам росту. ВУП Расіі ў 2015 годзе знізіцца на 2,7%, а ў 2016-м вернецца да росту на ўзроўні 0,7%. Эксперты звязваюць зніжэнне ВУП з падзеннем коштаў на энергарэсурсы, павелічэннем выдаткаў на абарону, а таксама структурнымі праблемамі расійскай эканомікі.

У антырэйтынг таксама ўвайшлі: Сербія, Бразілія, Харватыя і Емен.

 

Эсперты Даследчага цэнтру Інстытута прыватызацыі і менеджмента (ІПМ) восенню мінулага году падзяліліся з гарадзенскімі бізнесменамі і журналістамі сваім бачанняў перспектываў развіцця беларускай эканомікі і станам развіцця бізнеса на Гарадзеншчыне.