Смех і поўны пазітыў: міжнародны фестываль гумару і эстрады прайшоў у Гродне
Варта адзначыць, што гэта ўжо шосты па ліку фестываль у нашым горадзе. Галоўная асаблівасць яго заключаецца ў тым, што конкурсы праводзяцца ва ўсіх жанрах эстраднага мастацтва.
Першапачаткова канкурсанты выступалі 17 чэрвеня ў адборачным туры. А ўжо тыя, хто прабіўся ў фінал, прадставілі свае нумары 18 чэрвеня ў парку Жылібера.
Акрамя канкурсантаў, публіку забаўлялі тэатр гумару “Канкан”, “Дзеці лейтэнанта Шміта” з Максімам Аксёнавым і Маскоўскі тэатр эстрады “МЭТР”.
У гэтым годзе, акрамя Гродна, адборачныя туры пройдуць у Маскве, Белгарадзе, Валгаградзе, Цюмені і Ялце.
А пераможца з кожнага жанру атрымае магчымасць выступіць на фінальнай частцы фестывалю – Гала-канцэрце з удзелам зорак расійскай эстрады, які, па традыцыі, пройдзе ў жніўні гэтага года ў горадзе Геленджык (Расія).
Гледачы, якія прыйшлі паглядзець на фестываль, засталіся задаволеныя. Усяго было прададзена каля 400 білетаў.