Парэшткі ваеннапалонных салдат перапахавалі ў брацкую магілу (дадалося відэа)

Жалобны мітынг з удзелам ваенных і шырокай грамадскасці пачаўся ў 12:00.

З самай раніцы пачалося апусканне 146 трунаў, а астатнія 4 ужо пагрузілі ў брацкую магілу пасля 12 гадзін у прысутнасці грамадскасці.

Цырымонія перапахавання савецкіх салдат і ахвяр вайны прайшла з адданнем ўсіх воінскіх ушанаванняў і традыцый.

Спецыяльна на перапахаванне з Расіі прыехала дачка салдата, загінулага падчас акупацыі ў шталагу №324.

На мерапрыемстве прысутнічала каля 100 чалавек.

 

Салдаты 52-га асобнага пошукавага батальёна ўжо даўно даследуюць тэрыторыю, дзе размяшчаўся канцлагер Шталаг № 324. Каля 18 тысяч чалавек, якія прайшлі праз яго, лічацца загінулымі. За ўвесь час правядзення пошукавых работ удалося вызначыць прозвішчы звыш 700 салдат, якія раней лiчылicя знікнуўшымі. За час раскопак з 2007 года эксгумавалі 2952 астанка, 1452 з якіх пахаваныя на гарадскіх могілках у Аульсе.  За цяперашні сезон ўдалося эксгумаваць усяго 150

 

Канцлагер Шталаг №324 дзейнічаў з ліпеня 1941 года па восень 1942 г. Ён размяшчаўся на плошчы каля 50 гектараў. На ўскраіне былога ваеннага гарадка Фолюш калючым дротам быў абгароджаны ўчастак поля і лесу, які стаў магілай для некалькіх дзесяткаў тысяч байцоў і камандзіраў Чырвонай арміі, якія памерлi ад ран, голаду, хвароб, а таксама ад рук фашыстаў.