Дзе можна стаць экскурсаводам?

|

У Гуманітарным каледжы (былым – педагагічным) сёлета адчыненыя дзве новыя спецыяльнасці…


– «Турызм і гасціннасць» (кваліфікацыя – турагент, экскурсавод) і «Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне ўпраўлення» (кваліфікацыя – сакратар-рэферэнт, архівіст).

 

На першую спецыяльнасць план прыёму на бюджэтныя месцы – 20 чалавек, па другой – 15 чалавек. Тэрмін навучання 2 года і 10 месяцаў. Па заканчэнні каледжу выпускнікі змогуць атрымаць вышэйшую адукацыю па скарочанай форме навучання на факультэтах турызму і сэрвісу і эканомікі і ўпраўлення ГрДзУ.

 

Усяго на бюджэтную форму навучання будзе прынята 160 чалавек. На дзве новыя спецыяльнасці, а таксама на спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя» і «Музычная адукацыя» можна паступаць пасля заканчэння базавай школы. На спецыяльнасць «Фізічная культура» – пасля заканчэння сярэдняй школы. Таксама сярэдняя адукацыя неабходна для паступлення на адну спецыяльнасць завочнай формы навучання – «Дашкольная адукацыя».

 

У ранейшыя гады каледж спецыялізаваўся на падрыхтоўцы педагагічных кадраў. Адкрыццё новых спецыяльнасцяў стварыла перадумовы для пераназвання навучальнай установы. Педагагічны каледж з 2009 года стаў Гуманітарным каледжам ГрДзУ.

Фота Віталя Вановіча