Фанаты “Барселоны” сталi чарговымi ўладальнiкамi кубка Fans Сup

|

Усе мерапрыемствы турніра расцягнуліся на паўтары месяца. У гэтым годзе прынялі ўдзел ужо дзевяць каманд. Дэбютанты Fans Cupa – спартыўны клуб “Сокал” – выступалі па-за турнірнай табліцы. Але варта адзначыць, што сапсавалі нервы шматлікім гуляючым камандам. Магчыма ў будучыні, маладая каманда ўжо будзе афiцыйна весці барацьбу за кубак.

Галоўная ідэя турніру – стварыць станоўчы вобраз футбольнага фаната.

– Мы ствараем заўзятара новай фармацыі. Заўзятара, здольнага не кулакамі, а справай абараняць колеры свайго любімага клуба. Гэтым турнірам мы хочам паказаць, што нашы хлопцы могуць быць арганізаванымі і дысцыплінаванымі. У гэтым годзе турнір прайшоў весела і на адным дыханні. Было шмат барацьбы, высокіх хуткасцяў і спартыўнага духу. Усе каманды змагаліся да апошняй хвіліны матча. І нават у апошнім туры ішла барацьба за прызавыя месцы. Правядзенне гэтага турніру паказвае, што нам ёсць куды расці, – распавёў адзін з арганізатараў турніру Віктар Данільчык

Турнир Fans Cup – гэта мерапрыемства, аналагаў якому ў Беларусі няма. Гродна з’яўляецца адзіным горадам у Беларусі, дзе штогод фанаты замежных клубаў ладзяць падобныя спаборніцтвы. У будучыні арганізатары падумваюць запрашаць як каманды з іншых рэгіёнаў Беларусі, так і замежныя дружыны для ўдзелу ў турніры.

Фота Івана Сергіенка