Парламент Расіі і Беларусі сабраўся ў Гродне
Як паведамляе БЕЛТА, цягам гэтай сесіі будуць абмеркаванны першачарговыя задачы развіцця Саюзнай дзяржавы на сярэднетэрміновую перспектыву. Павестка дня дэпутатаў уключае таксама разгляд ходу рэалізацыі плана мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы на 2014-2015 гады, прысвечаных 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таксама плануецца разгляд арганізацыйных пытанняў, звязаных са зменамі ў складзе і рэгламенце Парламенцкага сходу.
Зараз ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбываецца круглы стол, прысвечаны тэме “захавання памяці пра брацтва па зброі ў І Міравой вайне Беларусі і Расіі як аснова патрыятычнага выхавання моладзі”. Па заканчэнню паседжання яго ўдзельнікі ўскладуць кветкі і вянкі да Вечнага агня.