“Шукаю гаспадара”. Коцікі і сабачкі ў добрыя рукі ў Гродне

|

А вы ведаеце, што самыя пацешныя і разумныя – чорна-белыя каты? Гарык адзін з найлепшых актыўных і кемлівых прадстаўнікоў чорна-белых! Шэсць месяцаў, кастраваны, да латка і кіпцюравастрылкі прывучаны, актыўны ўдзельнік усіх хатніх падзей, а таксама іх ініцыятар. Толькі ў надзейныя рукі! Тэл. 8 029 781-62-25.

 

Калі вам патрэбна спакойная, разумная, добрая, ураўнаважаная сабака, якая адчувае зусім па-чалавечы, то Ліса – гэта тое, што вам трэба. Ёй прыкладна пяць гадоў, яна здаровая, непатрабавальная, невялікага памеру. Ідэальна падыдзе для прыватнага дома, выдатная ахоўніца, не канфліктуе. Стэрылізавана, прышчэпленая. Верны і клапатлівы сябар у асобе гаспадара, дзе ж ты?! Тэл. 8 033 655-92-68 Дзіма, 8 029 867-76-20 Аня.

 

Кацяняты: чорная з белай манішкай і шкарпэткамі сарамлівая дзяўчынка і дзелавы чорна-белы хлопчык (два месяцы) шукаюць сваіх гаспадароў. Здаровыя, апрацаваныя ад паразітаў. Толькі ў адказныя рукі. Тэл. 8 044 703-12-70.

 

Дзіна – абаяльная, чароўная і вельмі таварыская сабачка. Дзяўчынцы каля двух гадоў, прышчэпленая, апрацавана ад паразітаў і стэрылізавана. Валодае выдатным, гучным і звонкім брэхам. Дзіна стане для вас не проста званочкам, але і сапраўдным вясёлым сябрам! Такіх сабачак больш няма! Не прапусціце свой шанец! Тэл. 8 033 655-92-68 Дзіма, 8 029 867-76-20 Аня.

 

Чатыры кацяняты ў клапатлівыя рукі. 1,5 месяцы, тры трохколерныя дзяўчынкі і чорны хлопчык. Дужыя, здаровыя, актыўныя, да латка прывучаныя. Тэл. 8 029 788-08-70.

 

Хто атрымаў у спадчыну ад мамы звонкі голас і ўсе самыя лепшыя якасці ахоўніцы? Гэта малая Берта. Гэты шчанюк ужо па-геройску ахоўвае сваю буду і абяцае ў будучыні гэтаксама доблесна ахоўваць і ваш дом. Дзяўчынка апрацавана ад паразітаў, здаровая. Узрост каля 5-6 месяцаў. У будучыні дапаможам са стэрылізацыяй. Тэл. 8 029 265-53-40.

 

Малая Мурлін чакае і шукае цябе ўсюды, гаспадар! Два месяцы, трохколерная, прывучана да латка, у ежы непераборлівая. У надзейныя, клапатлівыя рукі. Тэл. 8 029 788-08-70.

 

Сабака ШакаЛада – здаровая, была праведзена аперацыя па выдаленню вока і стэрылізацыя. Прайшла поўны курс медыкаментознай тэрапіі і гатовая ашчаслівіць сваёй любоўю новага гаспадара. Вельмі добрая, прыязная. Апрацавана ад паразітаў. Усе зацікаўленыя тэлефануйце па тэл. 8 033 655-92-68.

 

Сайман – прыгажун. Паглядзіце ў гэтыя раскосыя вочы – немагчыма ў іх не закахацца. Шэсць месяцаў, выхаваны, кастраваны, рэдкай таббі-афарбоўкі, з блакітнымі вачыма шукае клапатлівага гаспадара. Тэл. 8 029 788-08-70.

 

Дзяўчынка шэсць месяцаў шукае добрыя і адказныя рукі. Была знойдзена ў раёне вул. Малышчынскай у Гродне. Шукаем старых ці новых гаспадароў. Была знойдзена без ашыйніка, таму, хутчэй за ўсё, не згубілася, а выкінулі. Афарбоўка “аўчаркі”, здаровая, ад паразітаў апрацавана. Тэл. 8 033 655-92-68 Дзіма, 8 029 867-76-20 Аня.